Выратавальнікі правяраюць, ці загінула ў падзямеллі пад Пензай беларуска

Расійскія выратавальнікі збіраюцца праверыць праўдзівасць інфармацыі, што ў падзямеллі сектантаў на Пензеншчыне памерлі і пахаваныя дзве жанчыны, а сярод іх грамадзянка Беларусі.  Цяпер вядуцца працы па пашырэнню ўваходу ў падзямелле, дзе працягваюць знаходзіцца 11 чалавек.

Нагадаем, пра памерлую беларуску раней па выхадзе на паверхню паведаміў адзін з лідэраў сектантаў Віталь Недагон. Яго словы пакуль не атрымалі афіцыйнага пацверджання.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі