Выратавальнікі прыехалі тушыць пажар, а знайшлі плантацыю канопляў

Як піша газета “Раённыя будні”, малады пружанец летась сабраў канаплянае насенне і высадзіў яго ў сваёй хаце. Потым “рассаду” перанёс у падвал, дзе зладзіў сапраўдную аранжарэю для вырошчвання наркатычных раслінаў.



Аднак нешта пайшло не так, і здарыўся пажар. Прыбыўшы на выклік, выратавальнікі знайшлі вазоны з каноплямі і паведамілі ў міліцыю. Праваахоўнікі адразу ж пачалі на пружанца крымінальную справу.



Фота — veselahata.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі