Вышэйшы гаспадарчы суд застаўся без старшыні
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Віктара Камянкова ад пасады старшыні і суддзі Вышэйшага гаспадарчага суда.
Адпаведны ўказ 14 чэрвеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелаПАН. Прычыны такога рашэння не ўдакладняюцца.
Віктару Камянкову 57 гадоў. Ён доктар юрыдычных навук, прафесар. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Старшынёй Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі з'яўляўся з кастрычніка 2001 года.
Акрамя таго Камянкоў з'яўляецца старшынёй Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў.
Фота — belarus.by