Як апазіцыя патрабавала новыя выбары. Фотарэпартаж

Як апазіцыя патрабавала новыя выбары. Фотарэпартаж

Акцыя пратэсту апазіцыі 12 верасня вызначалася нешматлікасцю: у ёй прынялі ўдзел дзве-тры сотні чалавек. Столькі чалавек адгукнулася на прапанову арганізатараў патрабаваць справядлівых выбараў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў, якія заклікалі прыйсці на акцыю пратэсту. Акрамя таго былі заўважаныя Зміцер Дашкевіч, Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Максім Вінярскі ды іншыя апазіцыйныя лідары і актывісты.

Выступоўцы заяўлялі, што сумленных і справядлівых выбараў у Беларусі дагэтуль так і няма. Па словах Дашкевіча, на выбарах перамаглі два кандыдаты — Байкот і "Супраць усіх".

Не абышлося без штурханіны з сілавікамі ў цывільным, калі міліцыянты хацелі скласці пратаколы на выступоўцаў. Праўда, затрыманняў не было, і сама штурханіна скончылася пасля ўмяшання камандзіра мінскага АМАПу Балабы.

Удзельнікі акцыі прайшлі шэсцем па цэнтральным праспекце да плошчы Незалежнасці. Там Статкевіч абвясціў, што гэтай акцыяй пачалася кампанія за справядлівыя выбары, пасля чаго афіцыйна зваяршыў акцыю. Усё мерапрыемства доўжылася каля гадзіны.

Нейкі час удзельнікі яшчэ тусаваліся на плошчы і ўслых чыталі вершы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі