Як прэзідэнт Зімбабвэ падрыхтаваўся да беларускай зімы (фота)
16 студзеня пачаўся афіцыйны візіт у нашу краіну прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы. Ён прыляцеў на адным з самых дарагіх самалётаў у свеце — Boeing 787-8 Dreamliner. Як інфармуе БЕЛТА, у Нацыянальным аэрапорце Мінск госця сустракалі кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.
Эмерсан Мнангагва падрыхтаваўся да беларускай зімы — ён выйшаў з самалёта ў цёплай шапцы-вушанцы. 17 студзеня ў Мінску пройдзе сустрэча прэзідэнта Зімбабвэ з Аляксандрам Лукашэнкам.
БЕЛТА