Як смерці пацыентаў з COVID-19 праходзяць міма афіцыйнай статыстыкі

Як смерці пацыентаў з COVID-19 праходзяць міма афіцыйнай статыстыкі

У рэдакцыю Еўрарадыё трапіла даведка аб смерці жанчыны, якая днямі пайшла з жыцця ў Мінску. Яна згарэла за сем дзён: 28-га красавіка адчула тэмпературу, 2-га траўня трапіла ў лякарню, 5 траўня памерла.

У пацыенткі пацвердзілі каранавірусную інфекцыю. Але ў афіцыйную статыстыку па COVID-19 яна наўрад ці патрапіць. У якасці непасрэднай прычыны смерці ўказаная лёгачна-сардэчная недастатковасць. Паталагічны стан, які выклікаў ці абумовіў прычыну смерці — дзвюхбаковая пнеўманія. Асноўная прычына смерці — ішэмічная хвароба сэрца.

А каранавірус пазначаны як "іншы важны стан, які спадарожнічаў смерці, але не звязаны з хваробай, якая да яго прывяла". Усё як казаў Аляксандр Лукашэнка: "Ніхто ад каранавіруса ў нашай краіне не памрэ".

Як смерці пацыентаў з COVID-19 праходзяць міма афіцыйнай статыстыкі

На якую колькасць пацыентаў за дзень афармляюцца такія даведкі? Сказаць складана, а запытацца ў чыноўнікаў немагчыма: традыцыйны пятнічны брыфінг Мінздароўя сёння тыдзень таму не праводзіўся праз тое, што прыпаў на 1 траўня, а сёння проста адменены. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі яшчэ не было дня, каб памерлі больш за пяць чалавек "з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі