Як у Беларусі каля мяжы з Літвой пачаліся вучэнні тэрабароны
Тэрабарона ў Воранаўскім раёне
У Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці каля мяжы з Літвой праходзяць вучэнні тэрабароны. На вучэбны збор выклікалі дзясяткі чалавек (дакладная колькасць не называецца, але іх можа быць каля 80). Як піша раённая газета, з удзельнікамі тэрабароны будуць займацца да пачатку красавіка. Сярод іх ёсць афіцэры запасу. Напрыклад, маёр Іван Дода служыў у міліцыі, а цяпер стаў намеснікам камандзіра батальёна тэрабароны.
У Воранаўскім раёне арганізуюць тэарэтычныя і практычныя заняткі па інжынернай, тактычнай і ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы. Таксама пройдзе камандна-штабное вучэнне, на якім "будуць адпрацаваны задачы па ахове важных аб'ектаў і забеспячэнні ваеннага становішча".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.