Як украінцам з акупаваных тэрыторый вярнуцца дадому праз Беларусь?

Кіеў

Кіеў / КМДА

Украіна папросіць Міжнародны Чырвоны Крыж выдаць сваім грамадзянам, якія жывуць на часова акупаваных тэрыторыях, экстранны праязны дакумент.

Украінцы, якія жывуць на часова акупаваных тэрыторыях, могуць вярнуцца на падкантрольную Кіеву частка краіны праз Беларусь. Для гэтага ім трэба перш эвакуявацца ў Расію, потым — перасячы расійска-беларускую мяжу. І пасля гэтага праз гуманітарны калідор на беларуска-ўкраінскай мяжы яны могуць вярнуцца ў сваю краіну.

“Але ад праваабарончых арганізацый ідуць сігналы, што Расія адмаўляе ў перасячэнні расійска-беларускай мяжы грамадзянам па ўкраінскіх пашпартах”, — піша ўкраінскае выданне Укрінфарм.

Каб дапамагчы людзям вярнуцца дадому, праваабаронцы прапануюць выкарыстоўваць экстранны праязны дакумент Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК). Распрацаваны МКЧК экстранны праязны дакумент выдаецца людзям, якія не маюць пашпарта. Дакумент можна выкарыстаць толькі для падарожжа ў адзін бок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі