Якія будынкі акрамя Нацыянальнай бібліятэкі ў спісе самых выродлівых?
Па версіі часопіса Travel + Leisure "нацыяналка" патрапіла ў спіс самых выродлівых будынкаў разам з яшчэ 14 пабудовамі па ўсім свеце — Нідэрланды, Пяру, ЗША, Кітай, Тайвань, Паўночная Карэя і вядомы офіс Джэймса Бонда ў Лондане (ФОТА)
The Portland Building, Портланд, Арэгон
Portland Municipal Services Building — 15-павярховы муніцыпальны офісны будынак. Узведзены за 29 мільёнаў долараў у 1982 годзе. Архітэктар Майкл Грэйвс.
Будынак з квадратнымі вокнамі стаў узорам постмадэрнізму і аб'ектам гумару і нараканняў з боку чыноўнікаў, што там працуюць. Яны апісваюць яго як будынак, які пабудаваны танна і ў якім цяжка працаваць.
Гатэль Ryugyong, Пхеньян, Паўночная Карэя
Гісторыя будынка вельмі дзіўная: у краіны скончыліся грошы на яго на пачатку 1990-х, пасля паўзы ў 16 год будоўля аднавілася у 2008 годзе. Можна нават пабачыць пад'ёмныя краны ў вежы.
Кажуць, што гасцініца з 3000 пакоямі, якая не ўпісваецца ў Пхеньянскі гарызонт, — гэта спроба перасягнуць Паўднёвую Карэю. Гэта несумнеўна сімвалізуе гонар дыктатуры.
Secret Intelligence Service (SIS) Building, Лондан
Будынак сакрэтнай разведвальнай службы Вялікабрытаніі (МІ-6), існаванне якой урад не прызнаваў да 1994 года.
Гэты будынак быў узведзены ў 1995 годзе па праекце архітэктара Тэры Фарэла (Terry Farrell) на беразе Цемзы. Яго можна пабачыць у кадрах фільмаў пра Джэймса Бонда: "Залатое вока", "І цэлага света мала", "Памры, але не зараз", "Казіно Раяль".
Увечары 20 верасня 2000 года па восьмым паверсе зрабілі стрэл з гранатамёта РПГ-22. Але ракета прынесла толькі павярхоўныя разбурэнні. Адказнасць за тэракт прыпісваецца ірландскім рэспубліканцам.
Цікава таксама, што на будынку адсутнічаюць цалкам любыя шыльды, за выключэннем буйнага надпісу "VAUXHALL CROSS 85", які можна адрозніць праз краты цэнтральнага ўваходу. Адсутнічае і вонкавая ахова будынка.
Бібліятэка Гаральда Вашынгтона (Harold Washington Library), Чыкага
Гэта цэнтральная публічная бібліятэка Чыкага, названая ў гонар былога мэра Гаральда Вашынгтона.
Як ва ўсіх публічных бібліятэках, там ёсць зона бясплатнага wi-fi. Гэта — прыблізна 70 294 квадратных метраў. Пасля адкрыцця бібліятэка з'явілася ў Кнізе рэкордаў Гінэса як будынак самай вялікай бібліятэкі ў свеце.
Абеліск, Puerto Maldonado, Пяру
Будынак складаецца з недапасаванага трыа: крывая аснова, футурыстычная сярэдзіна, сярэдневяковая вяршыня.
Longaberger Home Office, Ньюарк, Агайо
Гэта офіс кампаніі Лонгэбэрджэр — амерыканскага вытворцы драўляных кошыкаў з клёну ручной працы. З'яўляецца дакладнай копіяй любімага кошыка заснавальніка кампаніі Дэйва Лонгэбэрджэра.
Ручкі кошыка важаць амаль 150 тон і могуць быць нагрэтыя падчас халоднага надвор'я, каб не зламаліся пад цяжарам лёду. Першапачаткова Дэйв Лонгэбэрджэр хацеў, каб усё будынкі Longaberger былі сфармаваныя як кошыкі, Але толькі штаб паспелі дабудаваць. Пасля яго смерці далей на будынкі ў форме кошыка наклалі вета яго дачкі.
The Fang Yuan Building, Шеньян, Кітай
25-павярховы офісны будынак створаны ў 2001 годзе, выкананы ў выглядзе старой кітайскай манеты (круглая з квадратнай дзіркай пасярэдзіне)
Тайваньскі архітэктар К. І. Ці, які праектаваў Тайбэй 101 (самы высокі будынак у свеце да мінулага года) паспрабаваў аб'яднаць Усход і Захад у гэтым будынку з бетону і сталі, форма ў выглядзе манеты прыцягвае грошы паводле традыцыйных кітайскіх вераваннях.
Будынкі Bolwoningen, Hertogenbosch, Нідэрланды
Гэтыя эксперыментальныя жылыя дамы былі пабудаваныя ў канцы 1970-х на субсідыі галандскага ўрада. 50 будынкаў-сфераў (bol = сфера, woningen = будынкі) выраслі ў родным горадзе жывапісца 15-га стагоддзя Іераніма Босха.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў 2008 увайшла ў спіс самых дзіўных будынкаў свету (150 здымкаў). А 14 кастрычніка 2009 яе прызналі адным з самых выродлівых будынкаў свету. Мабыць, на гэта пайшлі высілкі брытанскага піаршчыка.
“The UFO House” (Дом НЛА), Sanjhih, Tайвань
Калі б турысты калі-небудзь прыязджалі на гэты курорт на паўночным беразе Тайваня, то яны б спалі ў нязручнага выгляду падобнай на касмічны карабель хатцы.
Бізнэсмэн, які пабудаваў іх у 1970-х, хацеў, відаць, каб яны былі падобныя да хатак для турыстаў з Марса. Але яны былі пакінутыя распрацоўшчыкамі на многія гады. Цяпер тайваньскі ўрад плануе знесці гэтыя дамкі.
Апошнія ў рэйтынгу будынкі глядзіце тут
Таксама часопіс апублікаваў і рэйтынг самых клёвых будынкаў.
30 St. Mary Axe, London
Гэта бліскучая вежа офіса, па мянушцы “Карнішон”, 260 000 квадратных футаў шкла
Auditorio Ibirapuera, Сао Паоло, Бразілія
Будаваўся да 400-годдзя Сао Паоло, але не быў скончаны ў час. Каштаваў 12,8 мільёнаў долараў.
Тайбэй 101, Тайбэй, Tайвань
Гэты хмарачос вышынёй 509,2 м праектаваў той самы архітэктар, які праектаваў будынак — кітайскую манету. З'яўляецца другім па вышыні ў свеце пасля Бурдж Дубай, які быў пабудаваны ў мінулым годзе.
Каштаваў 1,7 млрд долараў.
Унікальны тым, што можа вытрымаць вецер да 60 м/с (216 км/г) і наймацнейшыя землятрусы. Дасягнулі гэта з дапамогай моцнай але гнуткай сталі. А каб будынак не калыхаўся ўнутры, на яго падвесілі гіганцкі маятнік, які гасіць хістанні.
Новы Музей Сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк
Turning Torso, Malmo, Швецыя
656 футаў вышынёй самы высокі будынак у Скандынавіі. З першага па дзясяты паверх офісы, вышэй кватэры.
Музей Ісламскага Мастацтва, Дохі, Катар
Габрэйскі Музей, Берлін, Нямеччына
Гэта не проста музей халакоста, але і музей габрэйскай культуры. Адна з ідэяў — паказаць, што адчувалі габрэі перад адпраўкай у лагеры смерці.
Музей дэ Юнга, Сан-Францыска
Штаб кітайскага цэнтральнага тэлебачання, Пекін
Офісны будынак 55 паверхаў большы за яго толькі офіс Пентагона
BMW Цэнтральны Будынак, Лейпцыг, Нямеччына
Апошнія ў спісе будынкі глядзіце тут