Януковіч заклікаў ЕС сумесна распрацаваць праграму дапамогі Украіне
Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў на пленарным паседжанні саміту Усходняга партнёрства.
Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", Кіеў і ЕС павінны распрацаваць праграму эканамічнай дапамогі краіне. А тая дазволіць украінскім уладам ажыццявіць падрыхтоўку да падпісання дамовы пра асацыяцыю з ЕС.
На мінулым тыдні кабмін Украіны вырашыў прыпыніць падпісанне дамовы пра асацыяцыю з ЕС. Як адзначыў Януковіч, апошнім часам Украіна апынулася сам-насам з сур'ёзнымі фінансава-эканамічнымі праблемамі.
Па словах Януковіча, Украіна сёння павінна рыхтавацца не толькі да своечасовага падпісання дамовы пра асацыяцыю, але і да мінімізацыі негатыўных наступстваў пачатковага перыяду. Іх адчуюць на сабе найменш абароненыя пласты ўкраінцаў.
Фота — topgir.com.ua