Яраш просіць Кіеў узброіць яго хлопцаў на ўсходзе Украіны

І яна просіць, каб цэнтральныя ўлады Украіны далі зброю. Пра гэта заявіў кандыдат у прэзідэнты, лідар "Правага сектару" Дзмітро Яраш. Ён адзначыў, што гэтыя маладыя людзі гатовыя абараняць свае гарады і вёскі, змагацца за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.



Таксама Яраш паведаміў, што сябры "Правага сектару" знаходзяцца ў батальёнах тэрытарыяльнай абароны Узброеных сілаў Украіны ва ўсходніх абласцях. Толькі ў Нацыянальнай гвардыі налічваецца да 1 тысячы чалавек з яго партыі, а яе мабілізацыйныя рэзервы налічваюць 10 тысяч байцоў, адзначыў палітык.



"Мы не плануем нейкай сілавой дзейнасці ў краіне, бо разумеем, што нельга дапускаць "махноўшчыны", — цытуе словы Дзмітра Яраша УНН.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі