Яшчэ адну супрацоўніцу TUT.BY выклікалі ў ДФР

Адар'я Гуштын / belapan.com
Адар'я Гуштын / belapan.com

На допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў выклікалі яшчэ адну журналістку партала TUT.BY — Адар'ю Гуштын.

"Проста зараз аператыўнікі будуць дапытваць нашага журналіста Адар'ю Гуштын", — паведамляе тэлеграм-канал TUT.BY.

У Гуштын статус сведкі па крымінальнай справе ў дачыненні да топ-менеджараў кампаніі. "Так было пазначана ў позве", — удакладнілі ў рэдакцыі партала.

Два дні таму, у сераду, дадому да Гуштын і яе мужа, галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча, прыходзілі з ператрусам сілавікі. Пазней Марціновіч распавёў журналістам, што ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, якая не тычыцца "Нашай нівы".

Пра ўбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да топ-менеджараў TUT.BY стала вядома 18 траўня. Справа была ўзбуджаная па артыкуле "Ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры". У офіс і дадому да шэрагу супрацоўнікаў прыйшлі сілавікі, сайт у той жа дзень заблакавалі. Былі затрыманыя больш за 10 чалавек, у тым ліку кіраўніцтва і некалькі журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі