Яшчэ адзін самалёт AirAsia вымушана сеў з-за тэхнічных праблем

Яшчэ адзін самалёт малазійскай кампаніі AirAsia здзейсніў экстраную пасадку з-за тэхнічных непаладак. Ён вярнуўся ў аэрапорт вылету, паведамляе tvc.ru са спасылкай на малазійскія СМІ.

Мінулай ноччу з радараў знік іншы самалёт гэтай кампаніі, які ляцеў з інданэзійскай Сурабайі ў Сінгапур. Лайнер не падаваў сігналаў бедства. На борце зніклага паветранага судна было 162 чалавекі.

Фота: Global Look Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі