Юрый Беленькі: Замест новага руху з'явіцца рушанне

У наступным годзе Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ зоймецца падрыхтоўкай “ідэйна-палітычнага грунту пад новы беларускі народны рух”. Такія словы Зянона Пазьняка былі агучаныя 21 снежня, падчас чарговага з'езду КХП-БНФ. Насамрэч ніякага рашэння аб стварэнні руху няма, расказаў Еўрарадыё намесьнік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Юрый Беленькі.  Паводле яго словаў, адбылося непаразуменне, бо меўся на ўвазе не рух, як арганізацыя, а рушанне беларускага грамадства як працэс:

“Гаварылася не аб стварэнні нейкіх арганізацыйных форм, нейкага новага руху... Зусім не. Там гаварылася аб натуральным рушанні беларускага грамадства, аб працэсе, які адбываецца сёння ў грамадстве, і што гэты працэс можа паскорыцца і прывядзе хутчэй за ўсё да падобных з’яваў, якія мы назіралі ў канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў. Калі рушанне людзей прывяло да стварэння фронту. І менавіта натуральнае рушанне людзей прывяло да ліквідацыі камуністычнай сістэмы, да набыцця Беларуссю незалежнасці”.


На жаль, у грамадстве існуюць стэрэатыпы пра тое, што ў Беларусі пастаянна ствараюцца нейкія рухі. Пад уздзеяннем гэтых стэрэатыпаў і з’явілася такая інфармацыя, - зазначыў Юрый Беленькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі