З брэсцкай школы за 2 хвіліны эвакуявалі 700 чалавек (фота)
У сярэдняй школе № 32 Брэста адпрацоўваліся дзеянні ў выпадку пажару.
Як паведамляе прэс-служба МНС, задымленне было выяўленае дзяжурным работнікам навучальнай установы паміж другім і трэцім паверхамі. Для стварэння рэальных умоваў выкарыстоўвалася дымаўтваральнае прыстасаванне "Туман".
Пасля сігналу аб эвакуацыі настаўнікі за 2 хвіліны вывелі ўсіх вучняў з будынка. А дваіх школьнікаў, якія паводле плана заняткаў "адсталі" і засталіся, вывелі супрацоўнікі МНС.
Фота — МНС