З кампаніі МТС звольніўся гендырэктар — сын экс-спікера Палаты прадстаўнікоў

Уладзіслаў Андрэйчанка

Уладзіслаў Андрэйчанка / mts.by

З пасады гендырэктара кампаніі МТС сышоў Уладзіслаў Андрэйчанка. Ён працаваў у кампаніі з 2006 года, а з верасня 2021-га ўзначальваў яе.

Звольніцца ён вырашыў акурат тады, калі яго бацька — Уладзімір Андрэйчанка — пасля чатырох тэрмінаў запар сышоў з Палаты прадстаўнікоў. Але гэта, вядома, ніяк не звязаныя рэчы.

"Я прыняў рашэнне аб завяршэнні працы на пазіцыі генеральнага дырэктара СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы". Сёння мой апошні працоўны дзень у МТС", — перадае прэс-служба МТС словы Андрэйчанка-малодшага.

51% акцый беларускага МТС належыць дзяржаве, 49% — расійскай кампаніі МТС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі