З пажара ў магілёўскім доме для ветэранаў эвакуявалі чатырох чалавек (фота)

Увечары 27 ліпеня магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры на апошнім паверсе шасціпавярховага дома на вуліцы Бялыніцкага-Бірулі. Дом знаходзіцца на балансе дзяржустановы сацыяльнага абслугоўвання "Магілёўскі спецыялізаваны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў".

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, гаспадар жылога блоку, дзе пачаўся пажар, — 47-гадовы мужчына, інвалід першай групы. На момант здарэння яго дома не было. З суседніх кватэраў ратавальнікі эвакуявалі чатырох чалавек.

Агонь знішчыў канапу, пашкодзіў маёмасць у кватэры. Пацярпелых няма.

Эксперты разглядаюць дзве версіі наконт прычыны пажару — неасцярожнасць кватэраздымальніка пры паленні, а таксама кароткае замыканне зарадкі для мабільніка.

Фота: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі