З пяці затрыманых па справе "падпольнай арганізацыі моладзі" трое — падлеткі

Затрыманыя адміністравалі чатыры цік-ток акаўнты і два тэлеграм-каналы / @pressmvd
Затрыманыя адміністравалі чатыры цік-ток акаўнты і два тэлеграм-каналы / @pressmvd

У МУС Беларусі распавялі падрабязнасці пра затрыманых па справе так званага "Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта". На мінулым тыдні сілавікі казалі, што затрымалі ўдзельнікаў падпольнай арганізацыі моладзі.

Сёння стала вядома, што з пяці затрыманых — трое непаўналетнія. Усе яны сталі фігурантамі крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фармавання. "Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта" быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем" у пачатку лістапада.

Затрыманыя, па словах, прадстаўніка МУС, "пачынаючы з 2020 года, адміністравалі чатыры цік-ток акаўнты і два тэлеграм-каналы" і публікавалі там інфармацыю, накіраваную "на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціўленне супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь". А потым аб'ядналіся ў телеграм-групу і стварылі, такім чынам, “экстрэмісцкае фармаванне".

У МУС таксама распавялі, што адзін з хлопцаў — 17-гадовы жыхар Касцюковічаў — раней "быў асуджаны за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Старэйшаму з затрыманых 26 гадоў, ён са Смаргоні, па словах сілавікоў, "апазіцыйны актывіст". Пра трэцяга затрыманага вядома, што яму 18 гадоў, ён з Буда-Кашалёва і планаваў "адправіцца ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях".

Из пяти задержанных по делу "подпольной организации молодежи" трое — подростки
Траім з затрыманых няма і 18 гадоў/ @pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі