З віцебскай турмы вызвалілі палітвязня Андрэя Гайдукова

Як паведамляе Радыё "Свабода", вязню загадалі пачаць збіраць рэчы а 6-й раніцы, хоць звычайна з калоніі выпускаюць а 11-й. А 7-й гадзіне яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль, адвезлі на вакзал у Віцебску і далі 20 тысяч рублёў, каб ён змог даехаць да сваякоў.



Па тэлефоне ён паведаміў журналістам "Свабоды", што лічыць сваю крымінальную справу цалкам цалкам сфальшаванай. На яго думку, гэта была правакацыя супраць ягонай арганізацыі.


 
Нагадаем, 8 лістапада 2012 года Андрэя Гайдукова затрымалі супрацоўнікі КДБ і змясцілі ў следчы ізалятар КДБ. Яго абвінавацілі ў зборы інфармацыі для замежнай разведкі. 1 ліпеня 2013 года яго асудзілі паводле крымінальнага артыкулу "Замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецслужбай, органам бяспекі або разведным органам замежнай дзяржавы" на 1,5 года пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі