З-за самазвалу на Гомельшчыне спыніліся 5 цягнікоў

На чыгуначным пераездзе на ўчастку Гомель — Жлобін 9 студзеня спыніўся грузавік "МАЗ". Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар абласнога Ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, самазвал мясцовага сельгаспрадпрыемства быў гружаны 15 тонамі адходаў свініны. Праз гадзіну пасля паведамлення аўтамабіль быў эвакуяваны з чыгуначных каляінаў. Інцыдэнт выклікаў затрымку ад 30 хвілін да гадзіны руху двух міжнародных цягнікоў ("Санкт-Пецярбург — Днепрапятроўск" і "Харкаў — Калінінград"), двух прыгарадных дызель-цягнікоў і аднаго таварнага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі