З-за траўмы Азаранка не дайграла матч супраць Радваньскай

Шостая ракетка свету, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў матчы трэцяга тура "белай групы" выніковага турніру WTA у Досе супраць Агнэшкі Радваньскай з Польшчы адмовілася працягваць барацьбу ў трэцім сэце. Такім чынам, дзесятая ракетка свету Радваньска, якая трапіла ў Доху замест траўмаваных Дзінары Сафінай і Веры Званаровай, запісала сабе ў актыў першую і апошнюю перамогу. Беларуская тэнісістка выйграла першы сэт 6:4 і вяла ў другім 5:2. Аднак другі сэт скончыўся на карысць Радваньскай — 5:7. У трэцім сэце Азаранка здолела ўзяць толькі адну сваю падачу. Матч быў скончаны, калі лік быў 1:4 на карысць палячкі.

Гэты вынік вывяў у паўфінал спаборніцтваў прадстаўніцу Даніі Каралін Вазняцкі. Яна згуляе супраць амерыканкі Сірэны Уільямс. У другім паўфінале сустрэнуцца Вінус Ўільямс і Алена Янкавіч з Сербіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі