Праз здарэнне ў Вязьме цягнікі паміж РБ і РФ будуць курсіраваць са спазненнем

Аднаўленчыя працы на чыгунцы ў Вязьме

Аднаўленчыя працы на чыгунцы ў Вязьме / vk.com/mchs__russia

Праз здарэнне ў Вязьме ў Смаленскай вобласці адбылася блакіроўка цягнікоў паміж Беларуссю і Расіяй на гэтым асноўным напрамку. 8 красавіка там абрынуўся аўтамабільны мост над чыгункай. Даных пра дыверсію няма. Вядома, што мост планавалі рамантаваць. Чыгунка не толькі пашкоджана, але і завалена часткамі канструкцый. Ідуць аднаўленчыя працы. Беларуская чыгунка паведамляла, што "прымаюцца аператыўныя рашэнні па змяненні парадку пропуску цягнікоў".

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі адзначае, што ўчастак ад Вязьмы да Оршы "найбольш напружаны ў зносінах Расія — Беларусь і асноўны для міжнародных перавозак Кітай — Еўропа — Кітай (Міжнародны транспартны калідор № 2)", і "гэта 10-15 пар грузавых цягнікоў у суткі з прапускной здольнасцю 30 пар цягнікоў у суткі".

Гэта асноўны і, можна сказаць, адзіны калідор для пасажырскіх цягнікоў напрамкаў Масква — Мінск (ад 14 да 23 цягнікоў штодня). Да ліквідацыі наступстваў здарэння і аднаўлення руху на ўчастку Вязьма — Орша рух можа ажыццяўляцца толькі ў аб'езд станцыі Вязьма. Першы варыянт — праз Віцебск, Вялікія Лукі — на Маскву, другі варыянт — праз Гомель, Бранск, Калугу — у расійскую сталіцу. І наадварот. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі мяркуе, што "ў рэальнасці арганізаваць увесь паток пасажыраў і грузаў па іх наўрад ці ўдасца".

Таму на аднаўленне чыгункі ў Вязьме кінутыя значныя сілы. Там задзейнічаны чатыры аднаўленчыя цягнікі. Пры патрэбе такія ж цягнікі адправіць Беларуская чыгунка. Завалы спадзяюцца прыбраць з чыгункі да раніцы.

Беларуская чыгунка позна ўвечары паведаміла, што часовым маршрутам будзе Кубінка-Бекасава-Сухінічы-Смаленск (замест маршруту Масква-Вязьма-Смаленск). Падкрэсліваецца, што цягнікі паміж РБ і РФ будуць курсіраваць са спазненнем у 3,5-4 гадзіны.

Праз здарэнне ў Вязьме цягнікі паміж РБ і РФ будуць курсіраваць са спазненнем
belzhd.link
Праз здарэнне ў Вязьме цягнікі паміж РБ і РФ будуць курсіраваць са спазненнем
Праз здарэнне ў Вязьме цягнікі паміж РБ і РФ будуць курсіраваць са спазненнем
Праз здарэнне ў Вязьме цягнікі паміж РБ і РФ будуць курсіраваць са спазненнем

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі