З-за землятрусаў Турцыя зрушылася на 3 метры

Наступствы землятрусаў / Reuters
Наступствы землятрусаў / Reuters

З-за землятрусаў Турцыя зрушылася на паўднёвы захад — у бок Аравійскага паўвострава — на 3 метры. Як піша Corriere della Sera, пра гэта паведаміў прэзідэнт Нацыянальнага інстытута геафізікі і вулканалогіі Італіі прафесар Карла Дальёні. Паводле яго слоў, звычайна такі геалагічны рух літасферных пліт складае за год 2-3 міліметры, а пасля моцных землятрусаў — ад 3 да 30 см.

Навукоўцы зафіксавалі, што за некалькі дзясяткаў секунд утварыўся 150-кіламетровы разлом. Яны кажуць, што мы сталі сведкамі мегаземлятрусу. Ён адбыўся 6 лютага ў Турцыі і Сірыі, магнітуда склала 7,8 бала. Загінулі больш за 6 тысяч чалавек, дзясяткі тысяч пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі