За 10 гадоў колькасць студэнтаў у Беларусі скарацілася ўдвая
Студэнты, ілюстрацыйнае фота
У Беларусі скарачаецца колькасць маладых людзей, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю. За апошнія 10 гадоў іх колькасць скарацілася ўдвая. Пра гэта на тэлеканале СТБ паведаміў старшыня Савета рэктараў, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш.
У некаторых ВНУ колькасць студэнтаў зменшылася яшчэ больш.
"Статыстыка кажа, што якраз зніжаецца колькасць — з 9 тысяч да 2,5 тысячы", — заявіў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Юрый Раманоўскі.
Як распавядала Еўрарадыё, днямі Лукашэнка загадаў "страсянуць ВНУ" і забараніць выпускнікам выезд за мяжу. Натуральна, што ў такіх умовах колькасць абітурыентаў наўрад ці павялічыцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.