За 2021 год у Літве канфіскавалі 19 млн пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт
Літоўскія мытнікі апублікавалі статыстыку па кантрабандзе з Беларусі. Яна ўражвае. За 2021 год яны канфіскавалі 19 мільёнаў пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт, а яшчэ 60 тон сырога тытуню. Агульны кошт кантрабанды — больш за 73 млн еўра.
Гэта рэкордныя аб'ёмы кантрабанды за апошнія 10 гадоў. Большасць канфіскаванага (84%) выраблена на заводзе "Нёман" у Гродне.
Кантрабанду маскіравалі і пад торф, і пад цукеркі, яе хавалі пад мяхі з мандарынамі і пад скрыні з рыбай. А часам і ўвогуле не хавалі — проста нахабна везлі ў грузавіках. Беларускія цыгарэты спрабавалі правезці ў Літву не толькі наўпрост з Беларусі, але і з тэрыторыі Польшчы і Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.