За 34 дні Мінздароўя 32 разы паведамляла пра дзесяць ахвяраў COVID-19

Прышчэпка расійскай вакцынай "Спадарожнік V"
Прышчэпка расійскай вакцынай "Спадарожнік V"

Па афіцыйнай статыстыкі на 9 траўня, у Беларусі зарэгістравана 368 тысяч 888 выпадкаў COVID-19 (+1214 за апошнія суткі). Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, каранавірусная інфекцыя зноў забрала за суткі 10 чалавек. А агулам ад наступстваў COVID-19 з пачатку пандэміі памерлі 2632 беларускія пацыенты.

Інфармагенцтва БелаПАН заўважае, што за апошнія 34 дні (з 6 красавіка) Мінздароўя 32 разы адчыталася аб дзесяці ахвярах, звязаных з кавідам. У Беларусі людзі паміраюць ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі як пад лінеечку.

Таксама, па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, з пачатку масавай вакцынацыі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 301 тысячу чалавек, а больш за 178 тысяч прайшлі поўны курс. Гэта значыць, што ў Беларусі па-ранейшаму робяць у сярэднім 15-16 тысяч прышчэпак ад COVID-19 за суткі. З такой хуткасцю да канца года вакцыну не атрымае 50% насельніцтва краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі