За два гады таваразварот Беларусі з Венесуэлай упаў у 50 разоў

Песні-скокі. Фота: noticias.a1tv.com.ve
Песні-скокі. Фота: noticias.a1tv.com.ve

За два гады таваразварот Беларусі з Венесуэлай скараціўся ў 50 разоў. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2014 годзе мы нагандлявалі з Баліварыянскай Рэспублікай на $99,7 млн. У 2016 годзе гэтая лічба ўпала да $2 млн, прычым Венесуэла не пастаўляла ў Беларусь наогул нічога.

Летась Беларусь перастала гандляваць з Венесуэлай калійнымі ўгнаеннямі, рухавікамі ўнутранага згарання, пад'ёмнікамі і пагрузчыкамі, дарожнай і будаўнічай тэхнікай, запчасткамі для аўтамабіляў і трактароў, лакамі і фарбамі, абкітоўкамі, шпатлёўкай і іншымі будматэрыяламі, тэкстылем.

Затое прадала 217 тон металаканструкцый з чорных металаў на $302,4 тысячы.

У гэтым годзе сітуацыя выглядае крыху лепш — за 7 месяцаў Беларусь экспартавала ў Венесуэлу тавараў на $4,7 млн. Гэта нафтапрадукты, пшанічная мука, моцныя спіртныя напоі і іншае. Пастаўкі з Венесуэлы ў Беларусь па-ранейшаму роўныя нулю. Краіна перажывае сур'ёзны эканамічны крызіс, які пачаўся разам з падзеннем сусветных коштаў на нафту. На вуліцах Каракаса адбываюцца хваляванні, аднойчы прыхільнікі апазіцыі нават спрабавалі ўзяць штурмам парламент краіны.

За два года товарооборот Беларуси с Венесуэлой упал в 50 раз
Былі ж часы... Фота: www.corriere.it

На гэтым фоне 5 кастрычніка ў Беларусь з афіцыйным візітам прыязджае прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура. Спачатку ён сустрэнуцца з Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце "сам-насам", затым пройдуць перамовы ў пашыраным складзе. Галоўнай тэмай для абмеркавання стане гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, сумесныя вытворчасці, адкрытыя з дапамогай Беларусі ў Паўднёвай Амерыцы, а таксама ўзаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, будаўнічай і нафтагазавай сферах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі