За хуткасцю на трасе Брэст-Мінск-Орша будуць сачыць відэакамеры

Парушальнікаў хуткаснага рэжыму на трасе Брэст-Мінск-мяжа з Расіяй будуць здымаць на відэакамеры.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. У тэставым рэжыме ўжо працуюць 8 камер. Сігналы з іх паступаюць у Цэнтр кіравання ў Мінску.

Як інфармуе БЕЛТА, разглядаюцца некалькі варыянтаў таго, як і каго караць. Па адным з іх прапануецца штрафаваць уладальніка аўтамабіля. У гэтым выпадку варта патурбавацца ўсім, у каго машыны прададзены па даверанасці.

Па другім варыянце плануецца, выкарыстоўваючы інфармацыю відэакамер, высылаць штрафы непасрэдна тым, хто ў той момант знаходзіўся за рулём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі