За жорсткае забойства касіркі абменніка і разбой мінчуку прысудзілі 24 гады

Аляксандр Дударчык на судзе

Аляксандр Дударчык на судзе / onliner.by

Мінчуку Аляксандру Дударчыку, абвінавачанаму ў жорсткім забойстве і разбоі ў сталічным пункце абмену валют у 2009 годзе, прысудзілі 24 гады калоніі, перадае БЕЛТА.

Злачынства адбылося ў снежні 2009 года. Тады 49-гадовы мужчына трапіў у памяшканне абменніка і не менш за 19 разоў ударыў нажом супрацоўніцу банка. 20-гадовая Таццяна Пятрова памерла на месцы.

Абвінавачаны забраў 32 мільёны недэнамінаваных рублёў (на момант злачынства гэта складала больш за 940 базавых велічыняў).

Затрымаць мужчыну ўдалося толькі на пачатку 2024 года. Ключавой зачэпкай для раскрыцця крымінальнай справы стала генетычная экспертыза.

Дзяржаўная абвінаваўца запрасіла для Дударчыка 24 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прызначыў суд. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі