Забег у Варшаве выйграў палітуцякач з Беларусі Тарас Цялькоўскі
У Варшаве 3 траўня прайшоў традыцыйны забег, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі.
У забегу на 5 кіламетраў удзеьнічалі каля трох тысяч чалавек. У мужчынскім заліку пераможцам стаў беларус Тарас Цялькоўскі, які быў чальцом юніёрскай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы.
Цялькоўскі — палітычны ўцякач з Беларусі. У Польшчу ён трапіў па гуманітарнай візе.
Беларусы маглі прыняць удзел у забегу пасля падпісання дакумента, што яны выступаюць супраць расійскай агрэсіі ў Украіне. Таксама беларускія бегуны выступалі ў нейтральным статусе.
Сваю перамогу Цялькоўскі прысвяціў народам Беларусі і Украіны, якія выступаюць супраць рэжымаў Расіі і Беларусі.
Дарэчы, у 2017 годзе Тарас прабег 500 км за пяць дзён — так ён адзначыў 500-годдзе беларускага друку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.