Заданні ЦТ па матэматыцы "ўплылі" ў тэлеграм-каналы

Заданні ЦТ па матэматыцы "ўплылі" ў тэлеграм-каналы

21 чэрвеня пасля ЦТ па матэматыцы фота з яго заданнямі з'явілася ў адным з телеграм-каналаў, дзе абітурыенты абмяркоўваюць тэставанне, піша партал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. І гэта пры тым, што прыносіць мабільнік на ЦТ і карыстацца ім забаронена: за гэта выдаляюць з іспытаў.

ЦТ па матэматыцы ўчарашнія школьнікі здаюць два дні. Тыя, хто здаў яго ў першы дзень, хвалююца: калі заданні будуць падобныя, то наступная партыя абітурыентаў апынецца ў выйгрышных умовах?

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ) ведаюць пра гэтую сітуацыю. І кажуць, што раней падчас ЦТ такіх выпадкаў не было.

Разам з тым спецыялісты супакойваюць, што заданні ва ўсіх розныя, таму абітурыенты будуць у роўных умовах.

Сёлета на ЦТ па матэматыцы запісалася каля 33,8 тысячы чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі