Замежнікаў, якія маглі шпіёніць на карысць Беларусі і Расіі, выявілі ў Польшчы

Агенцтва ўнутранай бяспекі, ілюстрацыйнае фота

Агенцтва ўнутранай бяспекі, ілюстрацыйнае фота / ABW

Сёлета ў Польшчы недалёка ад Быдгашча выявілі двух замежнікаў, якія, магчыма, займаліся шпіянажам на карысць Беларусі і Расіі. Пра гэта заяўляе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW).

ABW не ўдакладняе, калі менавіта былі выкрытыя замежнікі. Не называецца і іх грамадзянства.

Таксама спецслужба паведамляе, што 1 снежня з Польшчы выслалі расіяніна, якога падазраюць у супрацоўніцтве і сувязях са спецслужбамі РФ.

У ABW падкрэсліваюць пастаянную цікавасць Расіі да згаданага рэгіёну Польшчы.

Як паведамлялася раней, за 2016-2023 гады Агенцтва ўнутранай бяспекі і Служба вайсковай контрразведкі Польшчы арыштавалі 46 чалавек, якіх падазраюць у супрацы з расійскай ці беларускай разведкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі