Заробкі медыкаў і настаўнікаў у Беларусі вырастуць на 15-18%
Павышэнне зарплат плануецца з 1 верасня. Пра гэта заявіў у аўторак прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
"Мы плануем з 1 верасня 2014 года падняць зарплаты лекараў і настаўнікаў у сярэднім яшчэ на 15-18%. Для гэтага ёсць сродкі ў бюджэце краіны, рэалізуюцца меры па аптымізацыі выдаткаў і даходаў", — цытуе словы Мясніковіча БЕЛТА.
Па словах прэм'ера, сярэдні заробак бюджэтніка да канца бягучагага года складзе каля 80% ад сярэдняга заробку па краіне. У наступным годзе гэты ўзровень будзе павышацца, паабяцаў Міхаіл Мясніковіч. Ён падкрэсліў, што стаіць задача зрабіць працу ў бюджэтнай сферы Беларусі не толькі прэстыжнай, але і прывабнай у фінансавым плане.
Фота — Мінск-навіны