Затрымалі зламыснікаў, якія скралі бронзавы німб з помніка Сафіі Слуцкай
У Слуцку раскрытае злачынства, віноўнікі якога выкралі мемарыяльныя пліты з манументаў вядомым дзеячам: з бюста маршала Жукава і помніка Святой Сафіі Слуцкай. Знайсці выкрадзенае ўдалося толькі праз некалькі тыдняў, прычым адзін элемент помніка паспелі ўжо перапрадаць у Расію. У канцы лістапада невядомыя тады яшчэ асобы сарвалі памятную дошку з бюста маршала Жукава. Злачынцы працавалі ноччу, таму сведкаў знайсці не ўдалося. Ужо на наступную ноч злодзеі адважыліся на яшчэ больш дзёрзкае злачынства. Таблічку з помніка святой Сафіі Слуцкай і бронзавы німб над яе галавой яны зрывалі некалькі гадзін. Следчыя дагэтуль не могуць зразумець, як два падлеткі на плошчы ў цэнтры горада змаглі незаўважна для навакольных выкрасці паўмятровае ў дыяметры кольца, якое знаходзілася за тры метры ад зямлі. Але і на гэты раз сведкаў не аказалася.
Як зараз тлумачаць самі зламыснікі, на момант злачынства яны былі п'яныя. Праўда, не зусім зразумела, колькі доўжылася іх ап'яненне, бо паміж крадзяжамі прайшло амаль два дні, адзначае Першы тэлеканал.
Зараз за выгандляваныя 60 тысяч рублёў маладым людзям пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 7 гадоў. На аднаўленне помнікаў спатрэбіцца амаль 13 мільёнаў рублёў. З выкрадзенага пакуль не ўдалося адшукаць гранітную таблічку. Праўда, як сцвярджаюць аператыўнікі — гэта толькі справа часу. А бронзавы німб з галавы Святой Сафіі ўжо на наступным тыдні вернуць на радзіму.