Затрыманага ў Віцебску прадпрымальніка міліцыя ўначы прывязе ў Мінск
Прадпрымальніка і актывіста аргкамітэта па стварэнні руха “За свабоду” Сяргея Парсюкевіча затрымалі ў нядзелю ў Віцебску. Яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Каб падтрымаць Парсюкевіча, неўзабаве каля будынка сабраліся некалькі
дзесяткаў чалавек – прадпрымальнікаў і дэмакратычных актывістаў. Яны
склалі калектыўную скаргу на дзеянні работнікаў міліцыі, бо лічаць
затрыманне прадпрымальніка незаконным. Людзі сабралі грошы, каб набыць
і перадаць затрыманаму ежу і лекі, бо Сяргей Парсюкевіч хварэе на
астму.
Паводле начальніка РАУС Андрэя Пракаповіча, прадпрымальнік будзе ўначы дастаўлены ў Маскоўскі райаддзел сталіцы. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Мінску.
У Чыгуначным РАУС Віцебска 13 студзеня дапыталі намесніка старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шапавалава. Яго адпусцілі, але Шапавалаў не выключае, што бліжэйшымі днямі могуць дапытаць і іншых удзельнікаў прадпрымальніцкай акцыі з Віцебску.
Радыё Свабода