Затрыманаму ў Тайландзе беларусу дазволілі пісаць лісты праз інтэрнэт
Чарговае судовае слуханне па справе экіпажа затрыманага ў Бангкоку самалёта Іл-76 з нелегальнай зброяй з Паўночнай Карэі, пройдзе 26 снежня 2009 года. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва "Новости-Казахстан" са спасылкай на МЗС Казахстана. Допыты затрыманых цяпер не вядуцца. МЗС Казахстана сцвярджае, што лётчыкі — чацвёра казахстанцаў і грамадзянін Беларусі — падтрымліваюць сувязь са сваякамі праз інтэрнэт, "але ў аднабаковым парадку: атрымліваць ад сваякоў паведамленні яны не могуць, але самі могуць пісаць".
Нагадаем, самалёт са зброяй быў затрыманы 11 снежня спецслужбамі Тайланда. Экіпажу, у тым ліку і 54-гадоваму беларусу Міхаілу Петухову, прад'явілі абвінавачанні ў незаконным захоўванні выбуховых рэчываў і зброі, а таксама дачы заведама непраўдзівых паказанняў.