Затрыманы былы гендырэктар баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск"

Як інфармуе БЕЛТА, яго падазраюць "у крадзяжы грашовых сродкаў дзяржаўнай установы ў асабліва буйным памеры". Экс-гендырэктару пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Адзначаецца, што следчы камітэт распачаў справу па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама.



Сёння паведамлялася, што Канстанцін Шэравера падаў кіраўніцтву клуба заяву аб адстаўцы ў сувязі з станам здароўя і з дасягненнем пенсійнага ўзросту. Яе задаволілі. Тады яшчэ не агучвалася, што распачатая крымінальная справа.
 

Фота — goals.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі