Заяўнікі святкавання Дня Волі склалі з сябе паўнамоцтвы арганізатараў

Паўнамоцтвы арганізатараў акцыі ў Мінску ў гонар 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі склалі з сябе яе заяўнікі. Пра гэта БелаПАН паведаміў Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Прычынай такога кроку стала прапанова сталічных уладаў правесці шэсце па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Дэмакратычныя сілы запланавалі збор удзельнікаў шэсця ў 18 гадзінаў 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа і шэсце па праспекце Незалежнасці і іншых вуліцах горада з ускладаннем кветак да помнікаў і гістарычных будынкаў, звязаных з БНР.

Сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі гарвыканкаму і мінскай міліцыі Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька, Анатоль Сідарэвіч і Мікола Статкевіч заявілі, што "цяпер уся адказнасць кладзецца на ўлады". У сваю чаргу намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Найдзенка пагражаў заяўнікам адміністрацыйнай адказнасцю, калі яны наладзяць шэсце па сваім маршруце.

"Ніхто не можа забараніць грамадзянам Беларусі прыйсці 25 сакавіка ў 18 гадзінаў на плошчу Якуба Коласа і проста хадзіць па вуліцы, ускладаць кветкі да помнікаў", — кажа Лябедзька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі