Збіты на мітынгу Берлусконі трапіў у лякарню (фота)

У Мілане 13 снежня пасля мітынгу-сустрэчы са сваімі паплечнікамі па партыі “Народ Свабоды” быў жорстка збіты 73-гадовы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі Як паведамляюць замежныя агенцтвы, мітынг на П’яцца Дуома і без таго праходзіў неспакойна. Падчас выступу прэм’ера чуліся свіст і лаянка. Пад канец ў натоўпе там-сям пачыналіся бойкі. Калі прэм’ер скончыў свой выступ, да яго падскочыў невядомы і шпурнуў Берлусконі ў твар сувэнірную копію Міланскага сабору.



Сільвіё Берлусконі тэрмінова адвезлі ў шпіталь. Як паведаміў ягоны сакратар Паада Банаюці, у прэм’ера зафіксавана расколіна насавой косткі, пашкоджанне двух зубоў, раненне верхняй губы і драпіна на правай частцы твару.



Нападнік быў адразу ж затрыманы. Ім аказаўся 47-гадовы Масіма Тарталья. Як паведамляюць інфармацыйныя крыніцы, Тарталья ўжо 10 год знаходзіцца пад наглядам псіхіятараў.



Прэзыдэнт Італьянскай Рэспублікі Джорджыё Напалітана так пракамэнтаваў напад на прэм’ера: “Уласна я заўсёды за тое, каб кожная спрэчка вялася ў цывілізаванай форме і межах адпаведнага самакантролю. Пры максімальным ухіленні ад раптоўных імпульсаў і эмацыйных хваляў”.

У сваю чаргу, міністр па справах рэформаў, лідэр парламэнцкай кааліцыі Паўночнай Лігі Умберта Босі, адназначна заявіў: “Гэта быў тэрарыстычны акт!”

Міністр прамысловасьці Клаўдзіё Сцаёла зазначыў, аднак, што ў гэтым выпадку, на жаль, “словы нянавісці сталіся дзеяй”. Прыблізна гэтаксама рэагуюць на падзеі іншыя камэнтатары, сцвярджаючы, што напад на прэм’ера — вынік палітычнай атмасферы, што пануе ў Італіі апошнія некалькі тыдняў.



Нагадаем, што на мінулым тыдні Сільвіё Берлусконі стаўся першай афіцыйнай ерапейскай асобай, што здзейсніла паспяховы ваяж у Беларусь.


Фота: РАР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі