Зборная Беларусі па футболе паднялася на 74-е месца ў рэйтынгу ФІФА

У апублікаваным сёння штомесячным рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола зборная Беларусі займае 74-е месца.
За месяц наша каманда паднялася на сем прыступак. За гэты час падапечныя Бернда Штанге правялі дзве гульні: перайгралі Андору (5:1) у кваліфікацыі чэмпіянату свету і згулялі ўнічыю з Малдовай (2:2) у таварыскім матчы.

Лідзіруе ў рэйтынгу зборная Бразіліі, якая пацясніла з першага радка іспанцаў. На трэцім месцы галандцы, чацвёртым каманда Італіі, на пятым — Нямеччына, а зборная Расіі размясцілася на шостай пазіцыі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі