Зборная Беларусі па пляжным футболе разграміла Малдову
Зборная Беларусі па пляжным футболе
Зборная Беларусі па пляжным футболе разграміла Малдову — 9:1. Гэта быў першы матч Суперфіналу Еўралігі. Гульцы пераможцаў шкадавалі, што шмат створаных момантаў не рэалізавалі.
Беларусы знаходзяцца ў Італіі і рыхтуюцца да матчаў супраць зборных Грэцыі (20 верасня) і Італіі (21 верасня). Каб працягнуць барацьбу за медалі, трэба заняць адно з двух першых месцаў у групе.
У 2021-м зборная Беларусі заваявала срэбра Еўралігі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.