Зборная Георгія Кандрацьева паднялася ў рэйтынгу ФІФА
Праўда, толькі на адзін радок і цяпер займае 82-е месца.
У футбольнай зборнай Беларусі 431 ачко, яна знаходзіцца паміж зборнымі Ямайкі і Конга. Нашыя суседзі займаюць наступныя пазіцыі: Украіна — 18-е месца, Расія — 22-е, Польшча — 78-е, Літва — 102-е, Латвія — 119-е.
Нагадаем, у апошніх таварыскіх матчах беларуская зборная згуляла ўнічыю 0:0 з Албаніяй і прайграла Турцыі — 1:2.
Лідыруе ў рэйтынгу па-ранейшаму Іспанія — 1507 ачкоў, на другім месцы Нямеччына — 1318, трэцюю пазіцыю займае Аргентына з 1251 баламі.
Фота — Прессбол