Здымкі з Акрэсціна: як утрымліваюць арыштаваных па "палітычных" артыкулах
Праваабронцы апублікавалі здымкі з Акрэсціна. На іх відаць, як утрымліваюць арыштаваных па "палітычных" артыкулах. Людзі спяць на нарах без бялізны і матрацаў, на падлозе і лаўках. Пра гэта кажуць тыя ж журналісты, якія нядаўна выйшлі на волю. Пры гэтым у "непалітычных" арыштантаў матрацы і бялізна ёсць.
Як былі атрыманыя здымкі, невядома. Але вязні, якія пабывалі ў ізалятары на Акрэсціна, пацвердзілі Еўрарадыё, што камеры там выглядаюць менавіта так.
— Viasna (@viasna96) July 26, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.