БХК заклікае пракуратуру праверыць умовы ўтрымання зняволеных у Брэсце і Мінску
БХК заклікае пракуратуры Мінска і Брэста адмяніць абмежаванні на прыём перадач для асуджаных на адміністрацыйны арышт, а таксама праверыць умовы ўтрымання зняволеных. У заяве праваабарончай арганізацыі адзначаецца, што перадачы на Акрэсціна прымаюцца толькі раз на тыдзень, але іх у камеры фактычна не перадаюць: "Па вызваленні... пазначаным асобам аддаюць перадачы, настойліва прапануюць падпісаць дакумент пра тое, што яны атрымалі іх своечасова".
А ў Брэсце ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС перадачы для асуджаных на адміністрацыйны арышт не прымаюць з 5 ліпеня "у сувязі з выкананнем эпідэміялагічных мерапрыемстваў па захворванні каранавіруснай інфекцыяй". У БХК падкрэсліваюць, што няма нарматыўных прававых актаў, якія б мелі такую фармулёўку ў якасці падставы для абмежавання ці забароны на перадачы. Праваабаронцы мяркуюць, што мэтай з'яўляецца нанясенне зняволенаму "маральных і фізічных пакутаў, што недапушчальна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.