"Жанчыну года — 2021" асудзілі за перавышэнне ўлады і злоўжыванне ёй

Ірына Кісялёва

Ірына Кісялёва / БЕЛТА

Закончыўся суд над дырэктаркай Полацкага дзяржаўнага прафліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Ірынай Кісялёвай, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".

Жанчыну вінавацілі ў тым, што ў студзені 2019 года яна фіктыўна працаўладкавала свайго сужыцеля на пасаду з высокім заробкам. Са студзеня 2019-га па верасень 2021-га "ліпавы" супрацоўнік атрымаў 28 495 рублёў.

Таксама Кісялёва вымагала ў падначаленых частку заробку. Ад сакавіка 2019-га да кастрычніка 2022-га яна атрымала ад іх 6470 рублёў.

За перавышэнне ўлады і злоўжыванне ёю жанчыне прысудзілі 3 гады з забаронай займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў. Пры гэтым ёй далі адтэрміноўку прысуду на 2 гады.

Вішанькай на торце стала тое, што ўсе гэтыя злачынствы Кісялёва ўчыняла тады, калі ёй далі званне "Жанчына года — 2021" у намінацыі "паспяховы кіраўнік".

Таксама яна ўладальніца званняў "Чалавек года Полаччыны" і "Чалавек года Віцебшчыны".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі