Жанну Грынюк пахаваюць на радзіме, ва Урэччы
Развітальная цырымонія адбудзецца сёння, 19 ліпеня ў Доме смутку на вуліцы Куляшова, 12.
Час цырымоніі — з 14.00 да 16.00. Пасля цела нябожчыцы адвязуць у гарадскі пасёлак Урэчча на Любаншчыне, Жанна Грынюк будзе пахаваная згодна з яе жаданнем. Пра гэта з сваім Фэйсбуку паведаміў заснавальнік парталу TUT.by і сябар памерлай Юрый Зісер.
Вядомы грамадскі дзеяч і навуковец Жанна Грынюк памерла 19 ліпеня а 4.30 пасля доўгай і цяжкай хваробы. Яна была вядомай найперш як дырэктар цэнтру SATIO і стваральніца конкурсу “Брэнд года”.