Жаночая баскетбольная зборная пачала чэмпіянат свету з перамогі
У стартавым матчы сусветнага першынства, якое праходзіць у Турцыі, беларускі адолелі каманду Паўднёвай Карэі — 70:64.
Цэнтравая беларусак Алена Леўчанка адзначылася дабл-даблам — 10 ачкоў і 11 падбораў, найлепшым снайперам у складзе каманды стала Кацярына Сныціна, якая набрала 17 балаў.
У наступным матчы 28 верасня зборная Беларусі згуляе з кубінкамі, паведамляе Прессбол.