Жаночая зборная Беларусі па гандболе прайграла Галандыі — 28:29 (фота)
Жаночая зборная Беларусі па гандболе прайграла Галандыі — 28:29 (13:16). Гэта быў матч кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы 2018 года, ён прайшоў 31 траўня ў палацы спорту "Уручча" ў Мінску. У іншым паядынку нашай групы зборная Венгрыі выйграла ў Косава — 37:15.
Галандыя і Венгрыя лідыруюць, у іх па 8 ачкоў, у Беларусі — 4, у Косава ачкоў няма. 2 чэрвеня ў апошнім матчы беларускі згуляюць у гасцях з Венгрыяй. Наша каманда зойме ў групе трэцяе месца. Напрамую трапіць на кантынентальнае першынство (права на гэта даюць 1 і 2 месцы ў групе) ў яе не атрымалася. У Францыю паедзе і адна лепшая зборная з каманд, якія зоймуць трэція месцы ў сямі групах.
Фота: http://handball.by