Жазэ Мануэл Барозу разлічвае, што ЕС хутка выйдзе з крызісу
Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Баррозу разлічвае, што еўрапейская эканоміка неўзабаве стабілізуецца і акрыяе ад крызісных з'яваў.
Ж.Барозу пагадзіўся з заявай міністраў фінансаў "вялікай сямёркі" пра тое, што сур'ёзнасць эканамічнага крызісу пачала змяншацца і ЕС "рухаецца да стабілізацыі".
Буйныя краіны Еўрасаюза знаходзяцца ў рэцэсіі з другой паловы 2008 г. Еўропа рэагавала на крызіс больш асцярожнымі дзеяннямі, чым ЗША. Еўрапейскі цэнтральны банк плаўна зніжаў уліковую стаўку рэфінансавання, а лідэры найбуйнейшых эканомік еўразоны выказаліся ў карысць большай бюджэтнай дысцыпліны, а не буйных стабілізацыйных пакетаў, якія маглі бы рэзка павялічыць дэфіцыт.
Тым не менш, ва ўсёй зоне эўра ў 2010 г. чакаецца бюджэтны дэфіцыт вышэй за дапушчальныя 3% ВУП.
БелаПАН