Жэрар Дэпардзьё застрэліў і з’еў двух ільвоў
Французскі акцёр, які мае грамадзянства Расіі і Бельгіі, распавёў пра сваю вандроўку ў Афрыку.
Жэрар Дэпардзьё даў інтэрв’ю брытанскаму часопісу Independent Magazine і прызнаўся, што сёлета ў верасні застрэліў і з’еў у Афрыцы двух ільвоў.
На ўдакладняючае пытанне журналіста, ці сапраўды Дэпардзьё з’еў жывёл, акцёр адказаў: “Так”. Пасля гэтага ён патлумачыў, што быў вымушаны застрэліць драпежнікаў у мэтах самаабароны, перадае ВВС.
“Мы захраслі пасярэдзіне афрыканскага буша ў Буркіна-Фасо. Перад намі стаялі двое ільвоў — і не рухаліся. Міналі гадзіны, а мы ўсё не маглі выбрацца з аўтамабіля. Наш афрыканскі кіроўца быў напалоханы. У нас не было выбару, нам давялося іх застрэліць”, — распавёў Дэпардзьё.